Беларуская Служба

Польшча можа зняць сацыяльныя абмежаванні ў красавіку-траўні

15.04.2020 10:39
Станам на раніцу 15 красавіка у Польшчы зарэгістравана 7408 выпадкаў каранавіруса новага тыпу, у яе выніку памерлі 268 чалавек.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne PAP/Tytus Żmijewski

Прэсавы сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер у чарговы раз заявіў, што пік захворванняў каранавірусам прыпадзе на красавік. Палітык заявіў, што вялікая колькасць хворых будзе захоўвацца працяглы час. Пётр Мюлер звярнуў увагу на слушнасць захадаў ураду ў барацьбе з пандэміяй каранавіруса:

-Жорсткія абмежаванні былі накіраваны на затрыманне росту ліку хворых, і эксперты адзначаюць, што дзякуючы гэтым захад атрымалася значна скараціць іх колькасць. Наша сітуацыя нашмат лепшая, чым у Францыі, Германіі ці Іспаніі. Калі будзе назірацца станоўчая дынаміка – напрыканцы красавіка – на пачатку траўня – пачнем «размарожваць» эканоміку. У першую чаргу гэта будзе тычыцца перасоўвання грамадзянаў і адкрыцця зялёных зонаў. Пазней возьмемся за гандаль і паслугі, аднак, у гэтых галінах застануцца ў сіле пэўныя абмежаванні.

Тым часам у Польшчы лік хворых каранавірусам пакуль працягвае расці. Станам на раніцу 15 красавіка тут зарэгістравана 7408 выпадкаў гэтай хваробы, у яе выніку памерлі 268 чалавек.

PR24/эж