Расійскі газавы манапаліст «Газпрам» прагназуе чысты прыбытак у 2019 годзе на ўзроўні 1,202 трлн рублёў, што на 17,4% ніжэй, чым у 2018 годзе. Чыстая выручка ў чацвёртым квартале 2019 года, як чакаецца, складзе 154,327 млрд рублёў, што на 2,8% менш, чым у чацвёртым квартале 2018 года, паведамляе партал biznesalert.pl.
Яшчэ ў лютым «Газпрам» прагназаваў чыстую выручку ў 2019 годзе на ўзроўні 1,385 трлн рублёў. Аднак пасля гэтых ацэнак з'явілася інфармацыя аб пройгрышы расійскай кампаніі ў арбітражным судзе аб кошце паставак газу па Ямальскім кантракце з Польскім нафтагазавым канцэрнам PGNiG. Польскі бок ацэньвае расійскую запазычанасць прыкладна ў 1,5 мільярда долараў.
«Газпрам» дагэтуль не апублікаваў фінансавую справаздачу за 2019 год.
эж