Беларуская Служба

Польшча павялічыць дзяржаўны доўг

15.04.2020 14:14
Матэвуш Маравецкі дадаў, што на сённяшні дзень пададзена больш за 800 тысяч заявак на падтрымку ў рамках «антыкрызіснага шчыта».
.
М. Маравецкіpremier.gov.pl

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі абвясціў, што ўрад павялічыць дзяржаўны доўг. Гэта будзе зроблена дзеля таго, каб даць эканоміцы імпульс развіцця пасля эпідэміі каранавіруса.

Прэмʼер Маравецкі запэўніваў падчас прэсавай канферэнцыі, што дзяржаўны бюджэт і дзяржаўны доўг зʼяўляюцца асноўнымі механізмамі стымулявання эканомікі:

-Напэўна мы будзем павялічваць дзяржаўны доўг. Бо зараз менавіта дзяржаўны бюджэт і дзяржаўны доўг зʼяўялюцца галоўнымі механізмамі фінансавання гаспадаркі, галоўнымі фінансавымі і фіскальнымі імпульсамі.

Матэвуш Маравецкі дадаў, што на сённяшні дзень пададзена больш за 800 тысяч заявак на падтрымку ў рамках «антыкрызіснага шчыта». Кіраўнік урада удаклданіў, што сфера, ахопленая «антыкрызісным шчытам» пастаянна пашыраецца, а на падтрымку польскага бізнесу ўжо вылучана некалькі мільярдаў злотых.

IAR/эж