Беларуская Служба

У Польшчы праваслаўныя святары заклікаюць прыхаджан заставацца на Вялікдзень дома

16.04.2020 09:05
Польскія каталіцкія іерархі таксама заклікалі вернікаў адмовіцца ад святочных візітаў у касцёлах і адзначаць Вялікдзень дома ў вузкім сямейным коле.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnepixabay.com

Польскія праваслаўныя святары заклікаюць вернікаў заставацца дома на Страсны тыдзень і на Вялікдзень.

У сувязі з эпідэміяй каранавіруса святары раяць глядзець трансляцыі набажэнстваў па тэлебачанні і ў інтэрнэце, пры гэтым заклікаюць паводзіць сябе, як у царкве.

Вялікдзень паводле праваслаўнага календара сёлета прыпадае на 19 красавіка. Тыднем раней свята адзначалі каталікі ды вернікі заходніх абрадаў. Польскія каталіцкія іерархі таксама заклікалі вернікаў адмовіцца ад святочных візітаў у касцёлах і адзначаць Вялікдзень дома ў вузкім сямейным коле.

вс