Назіраецца адна з найгоршых сітуацыяў у гісторыі гідралагічных вымярэнняў у Польшчы. Гэта стала вынікам самай мяккая зімы за апошнія 150 гадоў, падчас якой наагул не было снегу.
Намеснік дырэктара Урадавага цэнтру бяспекі Гжэгаш Сьвішч канстатуе, што сёлета напэўна «не атрымаецца аднавіць водныя рэсурсы пасля вельмі сухога 2019 года». Эксперт прагназуе засуху. 42 станцыі, якія вымяраюць узровень вады, зафіксавалі на 500 польскіх рэках стан ніжэй за норму. Для параўнання, летась іх было каля 10.
Працяглая засуха нясе велізарныя страты. Напрыклад можа не хапіць вады электраэнергетыкі, а нізкі ўзровень вады ў рэках і каналах перашкаджае руху баржаў. Таксама страты адчуе водазабеспячэнне асобных свідравін і муніцыпальных забораў вады, якія выкарыстоўваюць першы ваданосны гарызонт. Урэшце засуха ўжо прывяла да павелічэння коштаў на сельскагаспадарчыя тавары.
TVP/эж