16 красавіка Войцех Мурдзэк (Wojciech Murdzek) быў прызначаны прэзідэнтам Анджэем Дудам на пасаду міністра навукі і вышэйшай адукацыі. Войцех Мурдзэк заменіць Яраслава Говіна, які на мінулым тыдні падаў у адстаўку з пасады міністра навукі і віцэ-прэм'ера. Мурдзэк і Говін належаць да партыі «Паразуменне», якая ўваходзіць ва ўрадавай кааліцыю.
Новы міністр Войцех Мурдзэк заявіў, што працягне ініцыятывы свайго папярэдніка. Войцех Мурдзэк заявіў, што пастараецца пашырыць новыя тэхналогіі ў Міністэрстве навукі і вышэйшай адукацыі:
-Вядома, ёсць інжынерскія спакушэнні – мадэрнізаваць дзейнасць міністэрства, абапіраючыся на новыя тэхналогія. Гэты кірунак дзейнасці вельмі добра спраўджваецца цяпер, у гэты складаны час.
У 2002-14 гадах Войцех Мурдзэк быў мэрам гораду Свідніца. Шматгадовы дэпутат Сейму. Пачынаючы са снежня 2019 года Войцех Мурдзэк быў намеснікам міністра развіцця Польшчы.
IAR/эж