Беларуская Служба

Польшча паступова плануе змякчэнне абмежаванняў, звязаных з барацьбой з пандэміяй

17.04.2020 10:20
З панядзелка будзе адкрыты доступ у лясы і паркі, а ў гандлёвых кропках зможа знаходзіцца большая колькасць пакупнікоў.
          ;   -  .  :       . , 16  2020 ,
З чацвярга ў Польшчы існуе абавязак насіць маскі ў грамадскіх месцах; Сейм краіны - не выключэнне. На фота: члены ўрада Польшчы і дэпутаты ў парламенце. Чацвер, 16 красавіка 2020 года, Варшава PAP/Radek Pietruszka

Польшча паступова плануе змякчэнне абмежаванняў, звязаных з барацьбой з пандэміяй каранавіруса. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр краіны Матэвуш Маравецкі на супольнай прэс-канферэнцыі з міністрам аховы здароўя Лукашам Шумоўскім. У прыватнасці, з панядзелка 20 красавіка будзе адкрыты доступ у лясы і паркі, а ў гандлёвых кропках зможа знаходзіцца большая колькасць пакупнікоў.

Матэвуш Маравецкі паведаміў, што ў залежнасці ад сітуацыі кожны тыдзень або кожныя два тыдні будуць адмяняцца альбо паслабляцца чарговыя абмежаванні. Паводле прэмʼера, нельга выключыць, што цягам некалькіх тыдняў будуць адчыненыя цырульні, салоны тату ды іншыя кропкі для прадстаўлення паслуг насельніцтву. Пакуль што не плануецца адмяняць забароны на масавыя мерапрыемствы, напрыклад, канцэрты альбо спартыўныя імпрэзы.

З 20 красавіка ў крамах плошчай да 100 квадратных метраў могуць знаходзіцца чатыры чалавекі ў разліку на адну касу; у гандлёвых кропках плошчай больш за 100 квадратных метраў – адзін чалавек на 15 квадратных метраў. Работнікі гандлю будуць праходзіць рэгулярную праверку стану здароўя.

Прынцып «адзін чалавек на 15 метраў» будзе абавязваць таксама ў храмах.

Акрамя таго, з 20 красавіка дзеці да 13 гадоў змогуць знаходзіцца па-за домам толькі ў суправаджэнні дарослых людзей. Цяпер гэтае абмежаванне ахоплівае падлеткаў ва ўзросце да 18 гадоў.

вс