Беларуская Служба

У нядзелю ў Польшчы выяўленыя чарговыя 340 выпадкаў заражэння каранавірусам

19.04.2020 13:05
Агулам у краіне выздаравелі 1040 чалавек.
Каранавірус у ПольшчыPAP/Adam Warżawa

Міністэрства здароўя паінфармавала ў нядзелю пра чарговыя 340 выпадкаў заражэння каранавірусам у Польшчы. За апошнія гадзіны памерлі трое пацыентаў (65, 84 і 82 гады). У іх былі іншыя хранічныя захворванні.

Агульная лічба заражаных у Польшчы – 9082. Памерлі 350 пацыентаў. Па прычыне Covid-19 шпіталізаваныя 2482 асобы, у каранціне знаходзяцца 124 311 чалавек, а пад эпідэміялагічным наглядам знаходзяцца 17436. Выздаравелі 1040 чалавек.

ав