- Сёння няма ніякіх прававых падстаў для таго, каб друкаваць выбарчыя бюлетэні і рыхтавацца да завочных выбараў – ацаніў сітуацыю варшаўскі граданачальнік Рафал Тшаскоўскі ў сераду ў эфіры тэлеканалу TVN24. Тшаскоўскі такім чынам спаслаўся на словы віцэ-прэм'ера Яцэка Сасіна, які выказаў упэўненасць у тым, што выбары адбудуцца.
У сераду раніцай віцэ-прэмʼер Яцэк Сасін распавёў аб сваім 100-адсоткавым перакананні, што 10 траўня ўдасца правесці завочныя выбары. Ён пацвердзіў, што дзяржава ўжо друкуе бюлетэні на падставе рашэння прэмʼер-міністра, прынятага на паводле так званага «антыкаранавіруснага закона». Віцэпрэмʼер удакладніў, што змест і выгляд бюлетэняў вызначыла Дзяржаўная выбарчая камісія яшчэ ў лютым.
Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, адказваючы на пытанне пра словы віцэ-прэмʼера Сасіна, заявіў, што на гэты момант няма прававой базы, якая дазволіла б праводзіць завочныя выбары. – Нармальныя выбары 10 траўня арганізаваць немагчыма, і ўрад гэта ведае, – заявіў мэр польскай сталіцы. Палітык удакладніў, што на дадзены момант магчымыя толькі завочныя выбараў але, адпаведнага закону пакуль няма.
эж