«Сёння ў барацьбе з каранавірусам задзейнічана 9,1 тыс. вайскоўцаў і 1485 адзінак тэхнікі. Жаўнеры падтрымліваюць больш за 40 Дамоў-інтэрнатаў, учора былі эвакуяваныя утрыманцы такой установы ў Клешчаве», – паведаміў Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак.
Войскі тэрытарыяльнай абароны Польшчы аказалі да гэтага часу дапамогу 116 дамам-інтэрнатам. Яны пастаўлены на асаблівы нагляд праз значную колькасць выпадкаў каранавіруса, якія фіксуюцца ў гэтых установах.
Жаўнеры Войска польскага з сакавіка ўдзельнічаюць у мерапрыемствах па спыненні эпідэміі. Салдаты дастаўляюць прадукты харчавання і сродкі асабістай абароны, даглядаюць ветэранаў і дапамагаюць сем'ям медыкаў, падтрымліваюць памежнікаў і паліцыю, з якімі ладзяць сумесныя патрулі.
У павышанай гатовасці застаюцца 14 ваенных шпіталяў і пяць цэнтраў прафілактычнай медыцыны. Цэнтр дыягностыкі і барацьбы з біялагічнай небяспекай у Пулавах кожны дзень праводзіць тэсты, якія дазваляюць выявіць каранавірус. Па ўсёй краіне працуюць сем ваенных лабараторыяў для правядзення аналагічных тэстаў.
Між тым эпідэмія каранвіруса новага тыпу ў Польшчы не запавольваецца. У выніку COVID-19 памерлі 435, апоўдні 23 красавіка тут налічвалася 10346 выпадкаў гэтай хваробы.
TVP/эж