Беларуская Служба

Амбасадарка ЗША хваліць урад Польшчы за барацьбу з эпідэміяй

24.04.2020 13:27
«Шчыра кажучы, я адчуваю сябе тут бяспечней, чым у Нью-Ёрку».
Georgette Mosbacher
Georgette MosbacherPolskie Radio

Джорджэт Масбахэр у эфіры аднаго з польскіх тэлеканалаў заявіла, што станоўча ацэньвае дзеянні польскага ўрада па процідзеянні распаўсюджванню эпідэміі каранвіруса новага тыпу:

- Думаю, што польскі ўрад робіць усё выдатна. Ён прыняў хуткія меры. Шчыра кажучы, я адчуваю сябе тут бяспечней, чым у Нью-Ёрку.

Тым часам эпідэмія ў Польшчы не змяншае свайго маштабу. Апоўдні 24 красавіка тут налічвалася 10 759 носьбітаў кітайскага патагену. У выніку COVID-19 памерлі 463 жыхары Польшчы.

TVP/эж