Дзейснае да 26 красавіка закрыццё пасажырскага паветранага і міжнароднага чыгуначнага транспарту будзе падоўжанае. Прэсавы сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер сказаў Польскаму радыё, што абмежаванне будзе дзейнічаць неакрэслены перыяд часу:
-Міжнароднае авіяцыйнае і чыгуначнае злучэнне працягне быць адмененае. Мы пастаянна падаўжаем дзеянне гэтага абмежавання, бліжэйшым часам нічога не зменіцца.
Урад сцвярджае, што адмена пасажырскага паветранага руху і міжнароднага чыгуначнага злучэння пазітыўна ўплывае на стрыманне эпідэміі каранавіруса ў Польшчы.
IAR/эж