Беларуская Служба

У Польшчы школы будуць зачыненыя да 24 траўня

25.04.2020 11:51
Выпускныя экзамены пачнуцца 8 чэрвеня, а васьмікласнікі будуць здаваць экзамены 16 чэрвеня.
За партай у ліцэіфота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У Польшчы школы будуць зачыненыя да 24 траўня. Выпускныя экзамены пачнуцца 8 чэрвеня, а васьмікласнікі будуць здаваць экзамены 16 чэрвеня. У гэтым годзе вусных экзаменаў не будзе, паведаміў міністр адукацыі Польшчы Дар'юш Пянткоўскі.

Ён сказаў, што эпідэмічная сітуацыя яшчэ не дазваляе вучням вярнуцца ў школы. Міністр выказаў спадзяванне, што ўдасца правесці экзамены, выконваючы меры бяспекі.

Міністр запэўніў, што тэрміны падачы дакументаў у ВНУ будуць залежаць ад правядзення экзаменаў, а вучні, якія не змогуць здаць іспыты ў прызначаныя даты, будуць мець такую ​​магчымасць у іншыя дні.

Вынікі экзаменаў васьмікласнікі даведаюцца 31 ліпеня, вынікі ж выпускных экзаменаў на атэстат сталасці стануць вядомыя да 11 жніўня.

вс