Беларуская Служба

Колькасць выпадкаў заражэння SARS-CoV-2 у Польшчы склала 11 067 чалавек

25.04.2020 17:02
Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра выкрыццё чарговых 175 носьбітаў віруса SARS-CoV-2.
У барацьбе з каранавірусам дапамагае вайсковая медыцынская служба Узброеных сіл Польшчы PAP/Jakub Kaczmarczyk

У суботу, 25 красавіка, Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра выкрыццё чарговых 175 носьбітаў віруса SARS-CoV-2. Агулам колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам склала ў Польшчы 11 067 чалавек, з іх 499 памерлі. За апошнія суткі ў Польшчы памерлі дзевяць чалавек. Усе пацыенты мелі іншыя хранічныя захворванні.

вс