Беларуская Служба

У Польшчы расце колькасць чалавек, якія выздаравелі з Covid-19

27.04.2020 12:22
 Раніцай у панядзелак дыягназ Covid-19 пацверджаны ў 144 новых выпадках, памерлі чатыры чалавекі.
.
.PAP/Łukasz Gągulski

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар міністэрства аховы здароўя Польшчы Войцех Андрусевіч. Раніцай у панядзелак дыягназ Covid-19 пацверджаны ў 144 новых выпадках, памерлі чатыры чалавекі.

-Важнай з'яўляецца лічба чалавек, якія выздараўліваюць. За апошнія суткі – гэта каля 200 чалавек. Разам 2466 выйшлі са шпіталя, ці закончылі хатнюю ізаляцыю, ці знаходжанне ў ізалятарах.

Агульная лічба заражаных у Польшчы складае 11 761 чалавек, з іх 539 чалавек памерлі.

ав