Беларуская Служба

Прэзідэнт запэўніў, што дзяржава не пакіне фермераў падчас засухі

28.04.2020 12:49
Анджэй Дуда запэўніў, што ў бліжэйшыя дні будуць разгледжаны тэндары на будову 600 малых гідралагічных аб'ектаў.
Andrzej Duda
Andrzej DudaKancelaria Prezydenta RP/Facebook/screen

Анджэй Дуда паабяцаў фермерам і садаводам, што калі адбудзецца засуха, дзяржава не пакіне іх без падтрымкі. Разам з міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі, прэзідэнт сустрэўся з садоўнікамі ў мясцовасці Дэлева блізу Груйца. Польскі лідар Анджэй Дуда запэўніў, што ў выпадку засухі дзяржава будзе рабіць усё, каб кожны пацярпелы аграрый атрымаў дапамогу:

-Хачу вас запэўніць – калі будзе засуха, будзе і дапамога з боку польскай дзяржавы. Як мы ўжо казалі, фермеры не застануцца без дапамогі, і мы будзем рабіць усё, каб у любой складанай сітуацыі гэтая дапамога фермерам дасталася.

Прэзідэнт Польшчы падкрэсліў, што пакуль садаводы сігналізуюць не аб праблемах засухі, а пра негатыўныя наступствы замаразкаў, якія могуць паменышць ураджай.

У пытанні засухі Анджэй Дуда адзначыў, што ўсё будзе залежаць ад травеньскіх ападкаў. Прэзідэнт запэўніў, што ў бліжэйшыя дні будуць разгледжаны тэндары на будову 600 малых гідралагічных аб'ектаў, якія з’явяцца па ўсёй Польшчы ў бліжэйшыя месяцы.

эж