Беларуская Служба

Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты заклікае адмяніць каранцін для траспамежных працаўнікоў

28.04.2020 13:44
Кшыштаф Босак паведаміў пра пачатак збору подпісаў пад анлайн-петыцыяй, накіраванай прэмʼер-міністру Матэвушу Маравецкаму з заклікам аднавіць памежны малы рух.
Кшыштаф Босак PR

Кандыдат у прэзідэнты ад праварадыкальнай «Канфедэрацыі», дэпутат Сейму Кшыштаф Босак звярнуўся да ўраду з просьбай адмяніць абавязак каранціну для транспамежных працаўнікоў. У сувязі з эпідэміяй каранавіруса людзі, якія вяртаюцца з-за мяжы, у тым ліку польскія рабочыя, якія працуюць у суседніх памежных гарадах, накіроўваюцца на двухтыднёвы каранцін.

Кшыштаф Босак заявіў, што «сітуацыя, калі ўрад робіць немагчымым рэальны заробак польскіх сем'яў, непрымальная»:

-Калі мы можам перасоўвацца паміж рознымі польскімі гарадамі, то прадстаўнікі траспамежных гарадскіх арганізмаў таксама павінны мець такую магчымасць. Напэўна, гэты дазвол не пагоршыць эпідэміялагічную сітуацыю.

Праварадыкальны кандыдат на пасаду прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Босак паведаміў пра пачатак збору подпісаў пад анлайн-петыцыяй, накіраванай прэмʼер-міністру Матэвушу Маравецкаму з заклікам аднавіць памежны малы рух.

IAR/эж