Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда: Няма абгрунтавання, каб увесці які-небудзь з надзвычайных станаў

30.04.2020 08:54
Прэзідэнт Польшчы заявіў, што, згодна з канстытуцыяй, прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца ў траўні гэтага году.
Анджэй ДудаPAP/Wojciech Olkuśnik

Падчас размовы з юзерамі на Фэйсбуку Дуда сцвердзіў, што сёння няма тлумачэння таму, каб увесці які-небудзь з надзвычайных станаў, што азначала б перанос тэрміну выбараў.

Прэзідэнт нагадаў, што тэрмін выбараў, згодна з канстытуцыяй, у лютым вызначыла маршалак Сейму Эльжбета Вітэк. Галасаванне павінна адбыцца не раней за 100 і не пазней за 75 дзён перад заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў актуальнага прэзідэнта. Кожнае іншае рашэнне было б парушэннем канстытуцыі.

Анджэй Дуда казаў, што ён сам не націскае на выбары 10 мая. –Спадзяюся, што не будзе маніпуляцыі канстытуцыяй, – сказаў прэзідэнт, нагадваючы, што апазіцыі адхіліла прапанову прадаўжэння яго тэрміну паўнамоцтваў на 2 гады.

-Сёння няма іншай нармальнай дарогі, каб перанесці тэрмін выбараў, хіба што мы мелі б сітуацыю, у якой абгрунтаваным было б увядзення якога-небудзь з надзвычайных становішчаў, але, я перакананы, сёння такой прычыны няма, – ацаніў Анджэй Дуда.

ав