Канцэрн «KGHM Polska Miedź» прывозіць маскі з Кітая, прызначаныя для абароны ад каранавіруснай інфекцыі. «Gazeta Wyborcza» сцвярджае, што яны непрыдатныя. Польскі медны гігант падае на выданне ў суд, пішуць аўтары інтэрнэт-выдання biznesalert.pl.
«У чацвер, 30 красавіка 2020 года ў выданні «Gazeta Wyborcza» зʼявіўся тэкст пад загалоўкам: «Маскі з Кітая на сметнік». Аўтар карыстаецца шматлікімі маніпуляцыямі і паклёпам. Ён таксама сцвярджае, што маскі, прывезеныя з Кітая, «непрыдатныя». Мы ўступаем у судовы працэс, перадаючы адпаведны пазоў згаданаму выданню», – гаворыцца ў афіцыйным звароце Канцэрну «KGHM Polska Miedź».
Кампанія паведамляе, што для ўласнага выкарыстання правяла выпрабаванні ў лабараторыях Цэнтру тэставання якасці.
- Вынікі вельмі добрыя – маскі не толькі адпавядаюць нормам. Абарона, якую яны забяспечваюць, паводле звестак выпрабаванняў, вышэйшая, чым у падобных масак аўтарытэтнай, вядомай на еўрапейскім рынку, кампаніі, – гаворыцца ў заяве.
Два тыдні таму ў Варшаву на борце Ан-225, самага вялікага самалёта ў свеце, з Кітая былі дастаўленыя маскі. На аэрадроме дастаўку грузу вітаў у тым ліку прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі. Маскі, дастаўленыя з Кітая ў Польшчу, адобраны для продажу ў Злучаных Штатах і маюць адпаведны статус. Пра спрэчку вакол якасці, закупленых Польшчай, кітайскіх масак, пісалі на інтэрнэт-партале biznesalert.pl.
эж