Беларуская Служба

Польская авіякампанія LOT будзе развіваць грузавыя перавозкі

30.04.2020 13:36
Кампанія з пачатку акцыі «Груз для Польшчы» перавезла амаль 10 тысяч кубаметраў  тавару.
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner дзяржаўнай польскай авіякампаніі LOTpkozmin/pixabay.com/CC0 Public Domain

У першую чаргу гэта было медычнае абсталяванне і сродкі асабістай аховы, прыдатныя ў барацьбе з каранавірусам. Перавозчык інфармуе, што будзе развіваць грузавы транспарт і прыстасуе свае самалёты да гэтага тыпу перавозак.

Першыя рэйсы з медычным транспартам адбыліся ў другой палове сакавіка, але рэгулярныя перавозкі ў рамках акцыі «Груз для Польшчы» стартавалі 5 красавіка. Самалёты польскага перавозчыка вазілі тавары пераважна з Кітая. Рэйсы адбываюцца таксама з ЗША і Паўднёвай Карэі.

Да гэтага часу такіх рэйсаў было 70, дзякуючы чаму ў краіну трапілі больш за 9700 кубаметраў медычных матэрыялаў. Гэта было магчымым дзякуючы невялікай вазе ўпаковак. Аднак, LOT хоча павялічыць транспартныя магчымасці сваіх самалётаў. У бліжэйшым часе на старонках перавозчыка паявіцца фармуляр для экспедыцыйных кампаній, які дазволіць зрабіць прагноз патрэбаў транспарціроўкі тавараў з іншых краін. Польскія авіялініі хочуць адкрыць новыя напрамкі для перавозак ужо ў траўні.

ав