Беларуская Служба

Прэзідэнты Польшчы і Украіны абмеркавалі магчымасці аднаўлення эканамічных кантактаў

01.05.2020 10:41
Бакі абмеркавалі варыянты магчымага сцэнара размарожвання эканамічных кантактаў, у прыватнасці, прыбыцця ўкраінскіх работнікаў у Польшчу.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/Tomasz Bidermann

Прэзідэнты Польшчы і Украіны абмеркавалі магчымасці аднаўлення эканамічных кантактаў

Прэзідэнты Польшчы і Украіны абмеркавалі магчымасці аднаўлення двухбаковых эканамічных кантактаў. У ходзе відэаканферэнцыі Анджэй Дуда і Уладзімір Зяленскі таксама абмеркавалі эпідэмію каранавіруса і бяспеку ў рэгіёне.

У Канцылярыі Анджэя Дуды адзначылі, што ў ходзе відэаканферэнцыі прэзідэнт Украіны паведаміў аб сітуацыі на акупаваных тэрыторыях Данбаса. Украінскі лідар таксама распавёў аб бягучым стане перамоваў у нармандскага фармаце.

Акрамя таго, прэзідэнты абмеркавалі варыянты магчымага сцэнара размарожвання эканамічных кантактаў, у прыватнасці, прыбыцця ўкраінскіх работнікаў у Польшчу.

Раней урад у Кіеве паведаміў пра гатоўнасць да перамоваў з краінамі, жадаючымі запрасіць украінскіх работнікаў на працу.

вс