Уначы з 1 на 2 траўня 1921 года выбухнула ІІІ Сілезскае паўстання. Паўстанне, якое цягнулася амаль два месяцы дазволіла распаўсюдзіць польскую ўладу на Верхнюю Сілезію.
У 99-гадавіну пачатку ІІІ Сілезскага паўстання прэзідэнт Польшчы ўсклаў кветкі пад помнік лідару польскага руху ў Сілезіі – Войцеха Карфантага. Анджэй Дуда падкрэсліў, што дзякуючы Войцеху Карфантаму, Верхяняя Сілезія ўз’ядналася з бацькаўшчынай, што паспрыяла развіццю ўсёй Польшчы:
-Войцех Карфанты большасць свайго жыцця пасвяціў Польшчы, пасвяціў дзяржаўнай службе. Вельмі цешуся, што сёння, у Дзень сцяга, у 99 гадавіну выбуху ІІІ Сілезскага паўстання ад імя польскага народа магу аддаць даніну пашаны Войцеху Карфантаму.
Войцех Карфанты ўзначаліў ІІІ Сілезскае паўстанне, якое ўспыхнула ў ноч з 2 на 3 траўня 1921 года. Як і два папярэднія паўстанні, яно было накіраваны на далучэнне Верхняй Сілезіі да Польшчы. Паўстання паспяхова завяршылася 5 ліпеня 1921 года. У выніку Польшча атрымала траціну спрэчнай тэрыторыі.
IAR/эж