3 траўня 1791 года Чатырохгадовы сейм зацвердзіў першую ў гісторыі Еўропы Канстытуцыю. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай стала другой у свеце, саступіўшы першае месца амерыканскаму асноўнаму закону.
Пасля І Сусветнай вайны ў адроджанай польскай дзяржаве 3 траўня было дзяржаўным святам, аднак у перыяд з 1951-1989 год камуністычная ўлада краіны забараняла адзначаць Свята Канстытуцыі.
Нацыянальная Свята 3 траўня зноўку здабыла статус дзяржаўнага свята ў 1990 годзе. Падчас першых урачыстасцяў з нагоды Дня канстытуцыі 3 траўня 1990 года на Каралеўскай Плошчы ў Варшаве прысутнічаў тагачасны прэзідэнт Польшчы, генерал арміі Войцех Ярузелскі.
Пачынаючы з 2007 года Дзень Канстытуцыі 3 траўня з'яўляецца дзяржаўным святам Літвы.
эж