Беларуская Служба

Амбасадарка ЗША лічыць адносіны з Польшчай наймацнейшымі за ўсю гісторыю

03.05.2020 10:11
Амерыканскі дыпламат з нагоды Дня канстытуцыі павіншавала палякаў. 
Georgette Mosbacher
Georgette MosbacherFoto: PAP/Rafał Guz

«Польшча і ЗША маюць агульныя каштоўнасці і гісторыю, і сёння нашы адносіны мацней, чым калі-небудзь», – напісала ў сацыяльнай сетцы Twitter амбасадар ЗША ў Польшчы Джорджэт Масбахер.

Амерыканскі дыпламат з нагоды Дня канстытуцыі павіншавала палякаў. «З Днём Канстытуцыі 3 траўня! Польская Канстытуцыя была першай у Еўропе і другой пасля амерыканскага Асноўнага закона ў свеце», – падкрэсліла пасол Масбахер ў Twitter.


Першая польская канстытуцыя, прынятая 229 гадоў таму, змяніла дзяржаўную сістэму на канстытуцыйную манархію. Дакумент рэгуляваў прынцыпы функцыянавання органаў дзяржаўнай улады, а таксама правы і абавязкі падданых Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя 3 траўня 1791 года ўвяла падзел уладаў: на заканадаўчую (двухпалатны парламент), выканаўчую (кароль) і судовую. Асноўны закон увёў спадчынны трон, ліквідаваўшы свабодныя выбары, адмяніў прынцып «ліберум вета». Планавалася, што кожныя 25 гадоў будзе збірацца надзвычайны сейм, які працаваў бы над удасканаленнем Канстытуцыі.

PR24/эж