Беларуская Служба

Аўтамабілі на чэшскіх нумарах праз каранцін дагэтуль стаяць на паркоўках польскіх аэрапортаў

03.05.2020 10:33
Амбасада Чэхіі ў Варшаве вядзе актыўныя перамовы з польскім бокам, аднак пакуль не дамаглася поспеху
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Avigator Fortuner

Грамадзяне Чэхіі, якія ляцелі ў трэція краіны праз Польшчу, не могуць вярнуць аўтамабілі, якія яны пакінулі ў польскіх аэрапортах. На паркоўках застаюцца дзясяткі аўтамабіляў з чэшскімі нумарнымі знакамі. У адрозненне ад Нямеччыны і Аўстрыі, Польшча не зрабіла выключэння для ўезду ў краіну замежных грамадзянаў, якім трэба забраць свой аўтамабіль, а многія чэхі не паспелі гэтага зрабіць да закрыцця межаў у сувязі з пандэміяй каранавіруса.

Як паведамляе «Чэшскае тэлебачанне», амбасада Чэхіі ў Варшаве вядзе актыўныя перамовы з польскім бокам, аднак пакуль не дамаглася поспеху. Консульства Польшчы паведамляе, што гаспадарам аўтамабіляў варта пераслаць ключы ад свайго транспартнага сродку ў Польшчу, каб аўтамабіль можна было прыгнаць на чэшска-польскую мяжу, дзе ў прысутнасці паліцыі ён будзе перададзены ўладальніку. Аднак сабраць аўтамабілі, прыпаркаваныя ў аэрапортах па ўсёй Польшчы, надзвычай складана.

radio.cz/эж