Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З сённяшняга дня ў Польшчы адкрытыя гандлёвыя цэнтры і гасцініцы

04.05.2020 08:17
Таксама сёння ўзноўленыя некаторыя чыгуначныя маршруты паміж польскімі гарадамі. 
ілюстраційне фотоpixabay.com/CC0 Public Domain/English

З сённяшняга дня ў Польшчы адкрытыя гандлёвыя цэнтры, рэабілітацыйныя ўстановы, бібліятэкі, музеі і галерэі мастацтва.

Варшава здымае чарговыя абмежаванні, уведзеныя некалькі тыдняў таму ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса. Аб'екты адкрываюцца пры адной важнай умове: у разліку на 15 квадратных метраў павінен знаходзіцца адзін кліент. Абмежаванні здымаюцца пры ўмове захавання жорсткіх санітарных нормаў. У сваю чаргу 6 мая будуць адкрытыя дзіцячыя садкі і яслі. 

Таксама сёння ўзноўленыя некаторыя чыгуначныя маршруты паміж польскімі гарадамі. Надалей не ходзяць цягнікі ў міжнародным паведамленні.

Чарговы этап адмены абмежаванняў будзе датычыць адкрыцця кінатэатраў, пунктаў грамадскага харчавання (цяпер яны працуюць толькі ў сістэме «на вынас»), цырульных салонаў і іншых абʼектаў гандлю і ўстаноў па аказанню паслуг насельніцтву.

вс