Міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі заявіў, што за суткі праводзіцца больш за 20 тысяч тэстаў на наяўнасць у арганізме Sars-Cov-2. Палітык дадаў, што колькасць тэстаў будзе толькі расці:
-На шчасце ў Польшчы мы выконвае больш за 20 тысяч тэстаў штодня. Хочам павялічваць гэтую лічбу. Гледзячы на сітуацыю ў некаторых ваяводствах, дзе ўжо сустракаюцца толькі адзінкавыя выпадкі заражэння, можна цвердзіць, што эпідэмія намі апанаваная. Назіраецца зніжэнне ліку заражаных.
Апоўдні 15 траўня лабараторныя аналізы пацвердзілі ў Польшчы 17 тысяч 850 каранавірусных інфекцыяў. У выніку гэтай хваробы памерла 893 жыхары Польшчы.
IAR/эж