Карытас Польшча вядзе падчас пандэміі каронавіруса акцыю #WdzięczniMedykom (па-бел. «Удзячныя медыкам»). Яе мэта – закупіць як мага больш медычнага абсталявання, патрэбнага ў барацьбе з эпідэміяй каранавіруса.
Прадстаўнік Карытас Польшча Мацей Дубіцкі адзначае, што на мэта акцыі ўжо ўдалося сабраць 6 мільёнаў злотых (1 млн 300 тысяч еўра):
-Дагэтуль мы змаглі закупіць сто апаратаў вентыляцыі лёгкіх. Апараты сістэматычна дастаўляюцца ў польскія лякарні і ўстановы медычнага дагляду. Апроч гэтага мы змаглі дадаткова набыць 10 тысяч ахоўных камбінезонаў, больш за 100 тысяч хірургічных масак, а таксама агромністую колькасць медычных пальчатак.
Абсталяванне, купленая на грошы, сабраныя падчас акцыі #WdzięczniMedykom, таксама трапіць у дамы старцаў і госпісы.
Карытас з'яўляецца дабрачыннай установай Канферэнцыі епіскапату Польшчы.
IAR/эж