Беларуская Служба

Самая старая ў Польшчы інфікаваная перамагла каранавірус

16.05.2020 13:08
103-гадовая жыхарка дому старцаў была дастаўлена ў лякарню 20 красавіка.
Koronawirus w Polsce
Koronawirus w PolscePAP/Andrzej Grygiel

Пасля першага адмоўнага выніку тэсту, найстарэйшая ў Польшчы, 103-гадовая пацыентка лякарні ў мясцовасці Кендзіжын-Козьле рыхтуецца да выпіскі.

103-гадовая жыхарка дому старцаў была дастаўлена ў лякарню 20 красавіка. Па словах лекараў, у старой хвароба праходзіла амаль бессімптомна. Пасля другога адмоўнага выніку тэсту на каранвірус яна пакіне лякарню.

Тым часам у Польшчы працягваюцца фіксавацца новыя выпадкі заражэння каранвірусам, больш за ўсё новых носьбітаў Sars-Cov-2 выкрываецца ў Сілезіі. Менавіта гэты шахцёрскі рэгіён стаў эпіцэнтрам эпідэміі каранвіруса ў Польшчы.

За апошні содні ў Сілезіі было выяўлены амаль 140 новых хворых. Для параўнання, ў сталічным рэгіёне, на Мазоўшы не было ніводнага новага выпадку каранавіруса.

Апоўдні 16 траўня ў Польшчы лабараторна было выяўлена 18184 носьбіты Sars-Cov-2. У выніку COVID-19 памерлі 912 жыхароў Польшчы.

TVP/эж