Беларуская Служба

Польшча святкуе дзень свайго нябеснага заступніка – святога Андрэя Баболі

16.05.2020 13:32
16 траўня 1657 года Андрэя Баболя панёс пакутніцкую смерць ад рук казакоў.
 .
Помнік А. Баболі ў Варшавеwikipedia.org/Hubert Śmietanka/CC BY-SA 2.5

Каталіцкі Касцёл Польшчы сёння ўзгадвае святога Андрэя Баболя, прэсвітара і пакутніка, нябеснага заступніка Польшчы. 16 траўня 1657 года Андрэя Баболя панёс пакутніцкую смерць ад рук казакоў.

Паводле канону Касцёлу, у 1909 годзе Андрэй Баболя аб’явіўся ў Вільні. Святы прадказаў заканчэнне падзелаў Рэчы Паспалітай і будучы росквіт Радзімы, у выпадку, калі яго абяруць нябесным заступнікам Польшчы.

Настаяцель Санктуарыума святога Андрэя Баболі ў Страхоціні, роднай вёсцы святога, ксёндз Юзэф Ніжнік падкрэслівае, што Баболя з’яўляецца незвычайным заступнікам палякаў:

-Ён паведаміў вельмі важную рэч – мы павінны яго пачытаць. Ён прапанаваў народу дапамогу і менавіта з гэтае прычыны Страхоціна стала такім важным месцам для Польшчы. Бо сюды прыязджаюць самыя высокія кіраўнікі дзяржавы, каб прасіць у Андрэя Бабаолі аб нябесным заступніцтве. Андрэй Бабаоля трапіў у нашу гісторыю, каб дапамагаць вырашаць склданаыя праблемы Польшчы.

Святы Андрэй Бабаоля быў звязаны з Беларусюю. Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію. Працаваў у езуіцкіх установах Нясвіжа, Вільні, Бабруйска, Плоцка і ў Пінску.

Андрэй Баболя праславіўся як знаўца твораў грэчаскіх айцоў царквы і здольны прамоўца, што дазваляла яму перамагаць прадстаўнікоў праваслаўя ў дыспутах і схіляць іх да каталіцызму. Быў празваны «душахватам», «апосталам Піншчыны».

У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 схоплены і закатаваны ў Янаве-Палескім (цяпер г. Іванава Брэсцкай вобл.) атрадам казакоў палкоўніка.

Цела Андрэя Баболі пазней перавезена ў Пінск і пахавана ў крыпце касцёла езуітаў; у 1702 эксгумавана і знойдзена нятленным. Культ Андрэя Баболі пачаў пашырацца ў Рэчы Паспалітай, потым у Аўстрыі і Нямеччыне.

Андрэй Баболя лічыцца галоўным патронам Пінскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі, а таксама ўшаноўваецца як адзін з патронаў Віленскай, Ломжынскай, Плоцкай, Вармінскай дыяцэзіяў.

IAR/PAP/эж