Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain
Стартаваў Еўрапейскі эканамічны кангрэс. З-за эпідэміі мерапрыемства адбываецца анлайн, у традыцыйнай форме сустрэча запланаваная на верасень. Цягам трох дзён у сеціве ўдзельнікі эканамічнага форуму, у тым ліку прадстаўнікі ўраду Польшчы і прадпрымальнікі, будуць дыскутаваць пра актуальную сітуацыю ў эканоміцы.
Упершыню Еўрапейскі эканамічны кангрэс прайшоў у 2009 годзе ў Катавіцах. Гэты сілезскі горад надалей застаецца месцам правядзення эканамічнага форуму. Арганізатарам кангрэсу з'яўляецца Польскае таварыства падтрымкі прадпрымальніцтва.
Сёлетні кангрэс у традыцыйнай форме запланаваны на 2-4 верасня.
вс