Беларуская Служба

Польшча можа адмяніць абавязковыя маскі

18.05.2020 14:01
Міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі сказаў, што рашэнне будзе прынятае цягам тыдня-двух.
M
Mіністр аховы здароўя Польшчы Лукаш ШумоўскіPAP/Wojciech Olkuśnik

Калі ў выніку назіранняў акажацца, што ўзровень заражэння каранавірусам утрымліваецца на адным узроўні і не расце, то нельга выключыць, што на адкрытым паветры, дзе няма скаплення людзей, абавязковыя маскі будуць адмененыя, заявіў міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі. Ён падкрэсліў, што рашэнне будзе прынятае цягам тыдня-двух. Прычым яно будзе прымацца не для ўсёй краіны, але для паасобных рэгіёнаў. У некаторых рэгіёнах, дзе заражэнне каранавірусам расце, абавязковыя маскі ва ўсіх грамадскіх месцах застануцца.

Нашэнне масак надалей будзе абавязковым у закрытых памяшканнях і ў сродках грамадскага транспарту.
З 1 чэрвеня бальніцы, якія на час эпідэміі былі перакваліфікаваныя ў інфекцыйныя шпіталі, будуць вяртацца да нармальнай працы як агульнапольфільныя ўстановы аховы здароўя. Лукаш Шумоўкі таксама сказаў, што ў палове чэрвеня будзе выдадзеная рэкамендацыя міністэрства адносна летняга адпачынку дзяцей і моладзі.

вс