Міністэрства здароўя Польшчы паінфармавала, што 7 903 чалавекі выздаравелі пасля Covid-19. 2 490 чалавек ляжаць у шпіталях, а 76 654 ахопленыя каранцінам. Пад эпідэміялагічным наглядам знаходзяцца 18 831 чалавек.
Учора вечарам Міністэрства здароўя паінфармавала, што лабараторныя аналізы пацвердзілі каранавірус у 19 080 тысяч чалавек.
Да гэтага часу ў Польшчы памёр 941 чалавек, які хварэў на Covid-19.
ав