Беларуская Служба

За спробу кантрабанды шчанюкоў з Беларусі кіроўца атрымаў 440 еўра штрафу

19.05.2020 12:35
Шчанюкі памеранскага шпіца ў багажным адсеку схаваў 39-гадовы кіроўца аўтобусу з Мазавецкага ваяводства.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Мужчына хацеў іх вывезці з Беларусі ў Польшчу – гаворыць Мацей Чарнэцкі з Мытна-падатковай службы:

-Функцыянеры скіравалі на дадатковы кантроль сканерам аўтобус. Раней мужчына прадставіў дакументы на тры сабакі. Перад пачаткам кантролю мужчына прызнаў, што ў багажным аддзяленні ён хавае яшчэ чатыры шчанюкі памеранскага шпіца. Пра справу былі паінфармаваныя ветэрынарныя службы ў Сакулцы. Па прычыне парушэння закону аб перамяшчэнні хатняй жывёлы праз мяжу яны прынялі рашэнне вярнуць сабак у Беларусь.

За спробу кантрабанды жывёлы мужчына атрымаў штраф у памеры 2 тысяч злотых (амаль 440 еўра).

ав