Сёння – другі дзень Еўрапейскага гаспадарчага кангрэсу, які праходзіць у віртуальнай прасторы. Удзел у ім прымаюць амаль 120 адмыслоўцаў – прадстаўнікоў урадаў, палітыкаў, дырэктараў фірм, эканамістаў і экспертаў.
Адна з самых важных тэм кангрэсу – гэта выклікі, якія стаяць перад гаспадаркамі Польшчы і свету пасля пандэміі – гаворыць арганізатар падзеі Войцех Куспік:
-Гэта наш хуткі адказ, звязаны з цяперашняй сітуацыяй, несумненна крызіснай. Але мы таксама размаўляем пра будучыню, паколькі паявілася мноства новых выклікаў, пытальных знакаў. Мы размаўляем аб тым, як адшукаць месца ў прыспешаным працэсе лічбавання, што азначае высокі рост рынку e-commerce.
Прадстаўнікі крам па продажу вопраткі падкрэсліваюць, што на працягу некалькіх тыдняў, калі гандлёвыя цэнтры былі зачыненыя, продаж іх прадуктаў праз інтэрнэт вырас у некалькі разоў.
ав