Толькі ў красавіку працу страціла ўжо больш за 160 тысяч чалавек – вынікае з інфармацыі ZUS (Кампанія сацыяльнага страхавання). Гэта ў пяць разоў больш, чым падчас цэлага эканамічнага крызісу ў 2008 годзе. Чакаецца, што будзе яшчэ горш, краіну чакае сапраўднае беспрацоўе.
Газета «Rzeczpospolita» піша, што новыя дадзеныя ZUS паказваюць не толькі колькасць новых беспрацоўных, якія зарэгістраваліся на біржах працы. Можна таксама зрабіць прагнозы, колькі чалавек перастала плаціць сацыяльныя ўзносы. Гэта нават больш паказальна, паколькі адлюстроўвае ўзровень праблемы.
На працягу двух месяцаў прыбыло 165,5 тысяч такіх чалавек. Для параўнання, у лістападзе 2008 году, калі ўдарыў сусветны эканамічны крызіс, працу страціла 34 тысячы ў месяц.
Паводле Анджэя Кубісяка з Польскага эканамічнага інстытута, гэта і так няпоўныя дадзеныя. Многія паявяцца ў сістэме, калі ў іх закончыцца тэрмін апавяшчэння аб канцы працоўнага кантракту. Гэта можа наступіць на канцы чэрвеня ці ліпеня.
Цікава, што толькі 55 тысяч (1/3) з узгаданых 165 тысяч новых беспрацоўных зарэгістравалася на біржы працы. Гэта паказвае, што дадзеныя аб колькасці беспрацоўных не да канца адпавядаюць рэчаіснасці.
ав