Беларуская Служба

Польскія вучоныя вывучаюць лек на COVID-19 на базе плазмы перахварэўшых

22.05.2020 13:19
Даследаванні над лекам на COVID-19, які будзе зроблены на базе плазмы асоб, якія выздаравелі, будуць праводзіцца ў Любліне.
-     Covid-19
Прэс-канферэнцыя «Старт вытворчасці леку на Covid-19» PAP/Wojtek Jargiło

Праект атрымаў сродкі з Агенцтва медычных даследаванняў.

-Мы першыя ў свеце маем шанец, каб апрацаваць лек на базе імунаглабулінаў і даць яго пацыентам у Любліне, – сказаў на прэс-канферэнцыі сенатар Гжэгаж Чэлей.

Лек, які ўтрымлівае імунаглабуліны (IGG), інакш антыцелы ў тэрапіі лячэння асоб з SARS-CoV-2, выпусціць польская фірма Biomed-Lublin. Лек узнікне на базе плазмы людзей, якія былі заражаныя каранавірусам і выздаравелі. Для праекту будзе ўзятая плазма ад каля 230 чалавек, што дасць каля трох тысяч дозаў леку.

Медыкаменты будуць правераныя Інстытутам гематалогіі і трансфузіі ў Варшаве, а пасля Клінічным шпіталем у Любліне. Прэпарат будзе пададзены некалькім сотням хворых на COVID-19.

Паводле вучоных, гэты праект з’яўляецца пачаткам чарговага этапу над эфектыўнай тэрапіяй. –Ёсць шанец на ўзнікненне імунаглабулінаў, якія могуць быць чарговым этапам, вышэйшым, чым падача самой плазмы ад выздаравеўшых. Гэта можа быць лек, роля якога ў тэрапіі можа быць велізарная, – сказаў кіраўнік Інфекцыйнай клінікі ў Клінічным шпіталі Любліна, прафесар Кшыштаф Тамасевіч.

ав