Беларуская Служба

У бліжэйшыя месяцы ў Польшчы распачнецца паступовае аднаўленне авіяруху

22.05.2020 15:19
Матэвуш Маравецкі PAP/Artur Reszko

Пра гэта сёння паведаміў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Ён таксама паінфармаваў, што гатовы закон, які прадугледжвае фінансавую дапамогу для аэрапортаў, авіяліній і фірм, якія абслугоўваюць авіярух у Польшчы.

Кіраўнік ураду зазначыў, што вяртанне авіяруху будзе адбывацца ў кансультацыі з экспертамі, якія займаюцца авіяцыяй, і эпідэміёлагамі.

-Мы працуем над адпаведнымі працэдурамі і дакументамі, якія дазволяць вярнуць рух, хутчэй за ўсё, найперш на тэрыторыі краіны, а пасля ўсё больш шырэйшы міжнародны рух, – сказаў прэм’ер.

Міністр Маравецкі падкрэсліў, што ўсе рашэнні будуць прымацца пасля кансультацый са спецыялістамі-інфекцыяністамі, каб пазбягаць новых цэнтраў заражэння. Урад таксама будзе сачыць за міжнароднай сітуацыяй, звязанай з эпідэміяй каранавірусу.

ав