-Будаўніцтву суднаходнага канала праз Віслінскую касу нічога не пагражае, хоць Расія робіць усё, каб яго заблакаваць, – заявіў міністр марской гаспадаркі і рачнога флоту Польшчы Марэк Грубарчык.
-Расія зробіць усё, каб заблакаваць гэтую інвестыцыю. Пры горшым варыянце Масква зробіць гэта з дапамогай польскага кандыдата на пасаду прэзідэнта, – заявіў у аўторак, 26 траўня, Марэк Грубарчык. Гаворка ідзе пра заяву мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага, які абвясціў, што, калі ён стане прэзідэнтам, то прыпыніць будаўніцтва канала.
-Расія хоча заблакаваць гэтыя інвестыцыі па той прычыне, што гэта дапаможа ўмацаваць пазіцыю ўсходняй часткі Польшчы і стане альтэрнатывай для нашых усходніх суседзяў, – сказаў міністр.
Як ён запэўніў, «інвестыцыі не скампраметаваныя», і працы працягваюцца згодна з графікам.
Марэк Грубарчык падкрэсліў, што інвестыцыі ў будаўніцтва суднаходнага канала на Віслінскай касе ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з законам, былі атрыманыя ўсе дазволы.
ав