Еўрапейская камісія запрапанавала, каб Польшча атрымала 8 млрд еўра з фонду на энергетычную трансфармацыю, які складае 40 млрд еўра. Калі прапанова будзе прынятая, то Польшча з усіх краін атрымае найбольшую суму.
Пачаткова Варшава павінна была атрымаць 2 млрд еўра і ўжо тады гаварылася, што краіна будзе самым вялікім атрымальнікам сродкаў.
8 млрд еўра, якія павінна атрымаць Польшча, уваходзяць у суму беззваротных грантаў памерам больш за 37,5 млрд еўра, якія ЕК запрапанавала Варшаве ў рамках фонду адбудовы, вартага 750 млрд еўра.
Канчатковая форма гэтага фонду з усімі элементамі будзе прадметам перамоваў чалецкіх краін. На 19 чэрвеня скліканы саміт ЕЗ, на якім лідары 27 краін спрабуюць дасягнуць кампраміс.
ав