Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

8 млрд еўра можа атрымаць Польшча з фонду энергетычнай трансфармацыі

28.05.2020 15:35
Калі прапанова будзе прынятая, то Польшча з усіх краін ЕЗ атрымае найбольшую суму.
Еўрапейскі парламент у часе пандэміі каранавірусуPAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Еўрапейская камісія запрапанавала, каб Польшча атрымала 8 млрд еўра з фонду на энергетычную трансфармацыю, які складае 40 млрд еўра. Калі прапанова будзе прынятая, то Польшча з усіх краін атрымае найбольшую суму.

Пачаткова Варшава павінна была атрымаць 2 млрд еўра і ўжо тады гаварылася, што краіна будзе самым вялікім атрымальнікам сродкаў.

8 млрд еўра, якія павінна атрымаць Польшча, уваходзяць у суму беззваротных грантаў памерам больш за 37,5 млрд еўра, якія ЕК запрапанавала Варшаве ў рамках фонду адбудовы, вартага 750 млрд еўра.

Канчатковая форма гэтага фонду з усімі элементамі будзе прадметам перамоваў чалецкіх краін. На 19 чэрвеня скліканы саміт ЕЗ, на якім лідары 27 краін спрабуюць дасягнуць кампраміс.

ав