Беларуская Служба

Войска Польскае аднаўляе курсы па ваеннай падрыхтоўцы

30.05.2020 15:49
Для тых, хто раней не служыў у арміі, праходжанне вайсковых курсаў будзе аплачвацца. 
Польскі жаўнер Foto: MON

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак прыняў рашэнне аднавіць ваенную падрыхтоўку. На курсы ваеннай падрыхтоўкі могуць паступіць як рэзервісты, так і тыя, хто не быў у войску.

Прапанова па ўдзелу ў курсах ваеннай падрыхтоўкі з першую чаргу накіравана грамадзянам Польшчы, якія страцілі працу з-за наступстваў эпідэміі каранавіруса, заявіў міністр абароны Мар’юш Блашчак:

-15 чэрвеня Польскае Войска будзе гатова да правядзенне ваеннай падрыхтоўкі. Адначасова запрашаем рэзервістаў і тых, хто не меў ніякага дачынення з войскам. Вынік будзе аднаўлення будзе карысны для ўмацавання абароназдольнасці Польшчы. Спадзяемся, што значная частка навічкоў звяжа сваю будучыню з Войскам Польскім.

Для тых, хто раней не служыў у арміі, праходжанне вайсковых курсаў будзе аплачвацца. Такім курсантам Міністэрства абароны выпаліць тысячу злотых (прыкладна 220 еўра) у месяц, ведамства забяспечыць пражыванне і харчаванне. Пасля заканчэння курсаў навічкі атрымаюць дапамогу ў памеры 2,5 тысяч злотых (550 еўра).

IAR/эж