Беларуская Служба

Да вакацыяў вучні не вернуцца да школаў

01.06.2020 18:06
Кіраўнік Мінадукацыі заклікаў настаўнікаў, выкарыстоўваць альтэрнатыўныя метады навучання, каб дзеці не сядзелі перад камп'ютарамі.
.
Школа.Photo: steveriot1/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр нацыянальнай адукацыі Дарыюш Піянткоўскі(Dariusz Piontkowski) паведаміў, што школы ў Польшчы будуць праводзіць дыстанцыйную адукацыю да канца бягучага навучальнага года.

Між тым ён заклікаў настаўнікаў, выкарыстоўвалі альтэрнатыўныя метады навучання, каб дзеці як мага менш часу праводзілі перад экранамі камп'ютараў.

Мы вырашылі, што да 26 чэрвеня, гэта значыць да заканчэння дыдактычных заняткаў, будзе ажыццяўляцца дыстанцыйнае навучанне.

Адначасова кіраўнік Міністэрства адукацыі нагадаў, што з сённяшняга дня ўсе вучні могуць скарыстацца кансультацыямі з настаўнікамі. Такія заняткі могуць праходзіць індывідуальна альбо ў невялікіх групах.

Дарыюш Піянткоўскі таксама выказаў надзею, што нармальныя дыдактычныя заняткі ў школах пачнуцца пасля вакацыяў, то бок у верасні.

Нагадваем, 8 чэрвеня ў сярэдніх школах пачнуцца экзамены на атэстат сталасці. У сваю чаргу 16 чэрвеня ў стартуюць іспыты для выпускнікоў базавых школаў.

аз