Змешаная форма галасавання была зацверджана верхняй палатай польскага парламента – Сенатам у панядзелак, 1 чэрвеня позна ўвечары. За прагаласавалі 94 сенатары, чатыры ўстрымаліся, адзін парламентарый галасаваў супраць.
Закон, які раней быў ухвалены Сеймам, цяпер вяртаецца ў ніжнюю палату для канчатковага галасавання пасля таго, як Сенат унёс 36 змяненняў у законапраект.
Затым чакаецца, што закон пра змяшанаю сістэму галасавання будзе накіраваны прэзідэнту Анджэю Дудзе на подпіс.
Выбары прэзідэнта Польшчы першапачаткова былі прызначаны на 10 траўня, але яны не адбыліся з-за пандэміі каранавіруса, якая ўжо забрала больш за 1000 жыццяў у Польшчы.
Чакаецца, што старшыня Сейму Эльжбета Вітэк абвесціць новую дату выбараў на гэтым тыдні.
PAP/эж