Беларуская Служба

Войска дапаможа дзецям адпачыць летам

02.06.2020 09:08
Ужо 4 месяцы штодня некалькі тысяч вайскоўцаў падтрымліваюць процідзеянне распаўсюджванню эпідэміі каранавіруса.
Members of Polands Territorial Defence Force (WOT).
Members of Poland's Territorial Defence Force (WOT).Photo: PAP/Tomasz Gzell

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар'юш Блашчак даручыў жаўнерам Войскаў тэрытарыяльнай абароны падтрымаць арганізатараў летняга адпачынку дзяцей. Міністр абароны заявіў, што «тэрытарыяльнікі» будуць клапаціцца пра тое, каб дзіцячыя лагеры былі бяспечныя для адпачынку:

- Заданне, якое я паставіў Войскам тэрытарыяльнай абароны, заключаецца ў тым, каб падтрымліваць арганізатараў летніх лагераў. Гаворка ідзе пра лагістыку, выкананне санітарных і медычных нормаў. Робім гэта дзеля таго, каб нашыя дзеці былі ў бяспецы.

Марʼюш Блашчак нагадаў, што ўжо 4 месяцы штодня некалькі тысяч вайскоўцаў падтрымліваюць процідзеянне распаўсюджванню эпідэміі каранавіруса.

IAR/эж