Беларуская Служба

Нягледзячы на эпідэмію, у Польшчы будуць рэалізаваныя вялікія інвестыцыі

02.06.2020 16:25
Падобныя інвестыцыі дазваляюць захаваць працоўныя месцы, а таксама дазваляюць змагацца з крызісам.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock

Нягледзячы на праблемы, звязаныя з эпідэміяй каранавіруснай інфекцыі, у Польшчы будуць рэалізаваныя вялікія дзяржаўныя капіталаўкладанні ў развіццё інфраструктуры. Пра гэта заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда, наведваючы сёння мясцовасць Тышкі Надборы ў Мазавецкім ваяводстве, дзе да чэрвеня 2021 года будзе збудаваны вялікі камунікацыйны вузел на дарозе S61 у рамках шляху Via Baltica.

Па словах Дуды, падобныя інвестыцыі дазваляюць захаваць працоўныя месцы, а таксама дазваляюць змагацца з крызісам. Галава дзяржавы падкрэсліў, што будаўніцтва трасы Via Baltica станоўча паўплывае на эканоміку той тэрыторыі, праз якую яна будзе прахадзіць.

- Гэта пазітыўны адказ на эканамічныя праблемы, якія назіраліся ў дадзенай частцы Польшчы. Я глыбока веру, што гэта таксама вырашэнне праблем жыхароў, якія ня раз казалі, што іх частка краіны – гэта такая Польшча Б, бо тут няма добрых дарог, добрай чыгункі, няма добрай камунікацыі. Мы гэта мяняем, мы рэалізуем гэтыя вялікія дарожныя інвестыцыі.

Прэзідэнт А. Дуда адзначыў таксама, што дзякуючы праектам вялікіх міжнародных шляхоў Via Baltica i Via Carpatia, праз Польшчу будзе прахадзіць шлях перавозкі грузаў з Цэнтральнай Еўропы, што дапаможа падняць на вышэйшы ўзровень эканоміку ўсяго рэгіёну, які супрацоўнічае ў рамках ініцыятывы Трох мораў.

ІАР ПР/нг