Кіраўнік Упраўлення па абароне канкурэнцыі і спажыўцоў Польшчы (UOKiK) распачаў следства супраць расійскага «Газпрома». Прычына – гэта адсутнасць супрацоўніцтва падчас антыманапольнага расследавання. За непрадстаўлення неабходнай інфармацыі «Газпраму» пагражае штраф у памеры да 50 мільёнаў еўра.
Кіраўнік Упраўлення па абароне канкурэнцыі і спажыўцоў Томаш Хрустны нагадаў што ў 2018 годзе ведамства высунула шасці кампаніям, у тым ліку «Газпраму», абвінавачванні ў фінансаванні будаўніцтва газаправода Nord Stream 2 без, прадугледжанага законам, дазволу. Томаш Хрустны распавёў, што ў пачатку гэтага года звярнуўся да «Газпрома» з просьбай перадаць дакументы, якія маюць дачыненне да справы:
-Калі адмова ў супрацоўніцтве павінна была падоўжыць час следства, якое вядзе Упраўленне, магу сказаць, што прадпрымальнік не дасягнуў сваёй мэты. Мы назбіралі неабходную базу дадзеных і следства набліжаецца да завяршэння. Прадпрымальнікам, якія ўцягнуты ў гэта, пагражае фінансавае пакаранне ў памеры да 10% іх гадавога абароту.
Акрамя накладання штрафу, Упраўлення па абароне канкурэнцыі і спажыўцоў Польшчы можа загадаць прадпрымальнікам прадаць усю або частку маёмасці. Ведамства таксама можа запатрабаваць ліквідаваць кампанію, над якой прадпрымальнікі ажыццяўляюць сумесны кантроль.
IAR/эж