У Варшаве пахавалі Крыстыну Барханьску. Маці самай маладой ахвяры ваеннага становішча Эміля Барханьскага. Прэзідэнт Анджэй Дуда ў лісце, зачытаным падчас жалобных урачыстасцяў, падкрэсліў, што ён развітваецца з вялікай маці і вялікай полькай.
Эміль Барханьскі быў вучнем аднаго з варшаўскіх ліцэяў. 10 лютага 1982 года, падчас ваеннага становішча, ён разам сябрамі абліў варшаўскі помнік Феліксу Дзяржынскаму белай і чырвонай фарбай, а затым закідаў кактэйлямі Молатава.
У сакавіку 1982 Эміль быў затрыманы спецслужбамі ПНР. Падчас допытаў яго збівалі, каб прымусіць даць ілжывыя паказанні. 3 чэрвеня 1982 года ён адправіўся адпачываць на бераг Віслы, дзе і прапаў без вестак.
3 траўня 2008 года прэзідэнт Лех Качыньскі пасмяротна ўзнагародзіў Эміля Барханьскага Кавалерскім Крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.
IAR/эж