Прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі(Rafał Trzaskowski) заявіў, што помнік Тадэвушу Касцюшку, які быў знішчаны мінулай ноччу, будзе рэканструяваны. Нагадваем, на помніку з'явіўся вульгарны надпіс „Black Blacks Matter”, які навязвае да пратэстаў у ЗША.
Варшаўскі помнік - копія статуі Тадэвуша Касцюшкі, якая стаіць у Вашынгтоне.
Помнік у ЗША быў знішчаны ў панядзелак падчас хваляванняў, якія разгарэліся ў сувязі са смерцю чарнаскурага Джорджа Флойда, які памёр пасля арышту 25 траўня. У ЗША ў шматлікіх гарадах ужо некалькі дзень працягваюцца беспарадкі і пратэсты супраць паліцэйскага гвалту.
Рафал Тшаскоўскі, які сёння распачаў кампанію ў рамках прэзідэнцкіх выбараў, падкрэсліў, што ніякай згоды на вандалізм няма.
Што тычыцца помніка Касцюшку ў Варшаве, вандалізм - гэта заўсёды вандалізм. Выбары прэзідэнта павінны быць святам, якое аб'ядноўвае нас, а не падзяляе. І вось зварот да ўсіх, у каго надта распаленыя эмоцыі, каб кантраляваць іх.
Муніцыпальныя службы ўжо выдалілі надпісы з варшаўскага помніка Тадэвушу Касцюшку. Гарадскія ўлады паведамілі паліцыі аб здзяйсненні злачынства.
аз