Беларуская Служба

У Мазовіі ўшануюць палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас акупацыі

04.06.2020 07:23
Адкрыццё памятнай дошкі ў Стэрдыні адбываецца ў рамках праекта Інстытута Пілецкага „Пакліканыя па імені”.
            ,     .
У Стэрдыні вёсцы на ўсходзе Польшчы сёння прайшла ўрачыстасць у памяць аб паляках, забітых немцамі за ратаванне габрэяў.PAP/Przemysław Piątkowski

У Стэрдыні(Sterdyń) вёсцы на ўсходзе Польшчы сёння адбудзецца ўрачыстасць у памяць аб паляках, забітых немцамі за ратаванне габрэяў падчас Другой сусветнай вайны і нямецкай акупацыі. Адкрыццё памятнай дошкі адбываецца ў рамках праекта „Пакліканыя па імені” („Zawołani po imieniu”), які стартаваў у мінулым годзе.

Гісторык Інстытута Пілецкага Марцін Панэцкі (Marcin Panecki) тлумачыць, што ў Стэрдыні будуць ушанаваныя жыхары Паўлінава(Paulinów) і Старога Ратынца (Stary Ratyniec), якія сталі ахвярай нямецкай акцыі ў ноч з 23 на 24 лютага 1943 года.

У тую ноч каля дзвюх тысяч нямецкіх жаўнераў і жандараў зладзілі маштабную акцыю, накіраваную на затрыманне габрэяў, якім удалося ўцячы з бліжэйшых гета альбо з транспартаў у „Трэблінку” (нямецкі канцлагер у вёсцы Трэблінка – рэд.). Акцыя таксама стала нагодай пакараць палякаў, якія дапамагалі габрэям.

Падчас нямецкай аперацыі ў 1943 годзе былі забітыя: Францішак Аўгустыняк, Зыгмунт Драгас, Францішак Керылак, Эва, Юзэф і Станіслаў Катоўскія, Марыян Навіцкі, Станіслаў Піўка, Ян Сівіньскі, Зыгмунт Узембла і Аляксандра Віктожак (Franciszek Augustyniak, Zygmunt Drgas, Franciszek Kierylak, Ewa, Józef i Stanisław Kotowscy, Marian Nowicki, Stanisław Piwka, Jan Siwiński, Zygmunt Uziębło i Aleksandra Wiktorzak).

Ганаровым патронам цырымоніі ў Стэрдыні з’яўляецца прэм'ер Матэвуш Маравецкі. У мерапрыемстве прымуць удзел члены сем'яў забітых палякаў, прадстаўнікі цэнтральных і мясцовых органаў улады, а таксама мясцовая супольнасць.

Мэта праекта „Пакліканыя па імені” - ушанаваць памяць палякаў, якія былі забітыя немцамі за дэманстрацыю салідарнасці і дапамогу пераследаваным габрэям. Ідэя зводзіцца да таго, каб узгадаць іх прозвішчы і аднавіць памяць пра іх у мясцовай супольнасці.

аз